У Каломба адбыўся новы выбух: здэтанавала бомба ў мікрааўтобусе, прыпаркаваным ля адной з цэркваў горада. Пра гэта са спасылкай на відавочцаў паведамляе Reuters.
Паведамляецца, што аўтамабіль знаходзіўся ля царквы, пашкоджанай ва ўчарашнім тэракце. Выбуховае прыстасаванне спрацавала, калі сапёры спрабавалі яго абясшкодзіць





