Міністр замежных справаў Павал Клімкін павіншаваў украінскі народ з правядзеннем дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў, а Уладзіміра Зяленскага — з перамогай на іх.
«Зраблю ўсё, каб у пераходны перыяд за замежную палітыку можна было не хвалявацца», — запэўніў Клімкін. На сваёй старонцы ў твітары міністр таксама напісаў, што планаў на будучыню ў яго шмат — і палітычных, і асабістых.
Падрабязна пра свае планы работы пры новым прэзідэнце міністр паабяцаў расказаць пазней, а пакуль апублікаваў на сваёй старонцы своеасаблівы «відэазварот».
«Нават відэазварот запішу, каб быць у трэндзе», — пажартаваў Клімкін, прыклаўшы да свайго допісу відэа з фрагментам са знятага па матывах украінскай казкі мультфільма «Жыў-быў сабака». На відэа воўк абарочваецца і кажа сабаку: «Ты заходзь, калі што».





