Здарэнне адбылося ля вёскі Жасцінае, што ў Лагойскім раёне. Там у лесе знайшлі медзведзяня. Жывёліна ўзростам паўтара месяца была ў лесе без маці, таму не магла пра сябе паклапаціцца. Медзведзяня было вельмі знясілена і мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
Яго адправілі ў Цэнтр экалагічнага турызму ў Станькаве, пры якім змяшчаюцца жывёлы, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Егеры працягнуць працу ў раёне, каб высветліць, дзе жыла мядзведжая сям'я і што стала з маці малога, паведамляе pln.by





