Телеграм-канал NEXTA паведаміў аб надзвычайным здарэнні ў Віцебскай 103-й дэсантнай брыгадзе. Сёння раніцай машынай прыціснула салдата. У Мінабароны і бальніцы хуткай дапамогі Tut.by пацвердзілі інфармацыю.
— Камісія сіл спецыяльных аперацый ажыццяўляе праверку ў сувязі з парушэннем правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, у выніку чаго атрымаў траўму яго калега, — паведаміў прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў. — Яму аказана медыцынская дапамога, ён шпіталізаваны.
Салдат тэрміновай службы, які быў за рулём машыны, знаходзіцца ў вайсковай частцы. Пацярпелы — у рэанімацыі, яго стан ацэньваюць як цяжкі, паведамілі ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі.
За апошнія месяцы гэта не першы выпадак, звязаны з траўміраваннем вайскоўцаў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, якую называюць паказальнай.
У снежня 2018 года старшы сяржант Аляксей Раманенка загадаў малодшым па званні зрабіць кулёк праз металічную агароджу, пры гэтым аднаго з іх ударыў нагой, а другі вайсковец падчас кулька зламаў ключыцу. Раманенку звольнілі ў запас, па кантракце ён прапрацаваў прыкладна паўгода, у дачыненні да яго заведезена крымінальная справа па факце перавышэння ўлады, спалучанага з гвалтам.





