Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка не вядуць перамовы з-за транспарціроўкі няякаснай расійскай нафты праз Беларусь, перадае lenta.ru са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова.
«Менавіта па гэтай тэме цяпер перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў няма», — заявіў Пяскоў, каментуючы паведамленне пра пагаршэнне якасці паліва ў нафтаправодзе.
19 красавіка ў «Белнафтахіме» паведамілі, што якасць расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на ўчастак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба», сапсавалася. Адзначалася, што ўтрыманне хлорарганічных злучэнняў у паліве перавысіла ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце, з-за чаго выйшла са строю дарагое абсталяванне на Мазырскім НПЗ.
Расійская «Транснафта» пісьмова прызнала факт пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь. У цяперашні час бакі абмяркоўваюць тэхнічныя і кампенсацыйныя пытанні.





