Панк-рок фармацыя Zanzibar прэзентуе свой першы альбом пад назвай «Таксікоз»!
Сучасны свет забруджаны смеццем, таксічнымі адкідамі, пластыкам, радыяцыяй і іншымі прадуктамі жыцця чалавечай цывілізацыі. А наш розум не менш забруджаны таксічнымі думкамі, уплывамі, ідэямі і розным брудам.
Надышоў час ачышчаць сябе і навакольны свет. Давайце любіць адно аднаго, паважаць сябе, людзей побач і месца, дзе мы жывём!
Удзельнікі фармацыі Zanzibar выступаюць у масках і захоўваюць ананімнасць, акурат як гурт Zet на пачатку 00-х.
«Мы не паказваем свае твары, як цёмныя рыцары новай эпохі, наватары і авангардысты. Мы ня хочам ствараць пустых ідалаў, бо лічым, што самае галоўнае ня тое, хто ты, а тое, што ты робіш», — кажа лідар каманды, які сябе называе Zanzibar Zanzibar.
23 красавіка адбудзецца жывая прэзентацыя альбома ў клубе TNT ў Мінску (вул. Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 20:00. Уваход вольны.





