У журы пыталіся: «Беларусь? Дзе гэта?» — піша Андрэй Гоманаў у фэйсбуку.
Пасля прадстаўлення беларусы Гоманаў і Шарамет прымусілі журы і гледачоў у зале заплюшчыць вочы і ўзяцца за сэрца.
Спачатку Андрэй з адлегласці 7 метраў кінуў 4 сякеры ў сцяну, побач з якой стаяла Дар'я.
Затым ужо з больш кароткай дыстанцыі артыст кінуў 8 нажоў у кола, якое круцілася з асістэнткай, пры гэтым кола было закрыта яшчэ і белым папяровым экранам.
Пасля гэтага адзін з членаў журы — заснавальнік Britain's Got Talent, мультымільянер ад шоу-бізнэсу Сайман Коўэл — падахвоціўся таксама выступіць у якасці мішэні.
У выніку ўсе чатыры сябры журы сказалі беларусам «так».





