Мінгарвыканкам задаволіў заяўку апазіцыі на правядзенне 26 красавіка традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху». Удзельнікі мусілі пачынаць збірацца а 17:30 на пляцоўцы ля кінатэатра «Кастрычнік», а потым прайсці шэсцем да парку Дружбы народаў.
Аднак, як паведаміў «НН» адзін з заяўнікаў, сябра Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч, у апазіцыі няма грошай, каб аплаціць працу міліцыі, якая будзе сачыць за бяспекай падчас «Шляху».
«Мы падлічылі, што гэта каля 3-4 тысяч даляраў. Такіх грошай у нас цяпер няма. Калі на акцыю прыйдзе 250 чалавек, то гэта будзе па 15 даляраў на чалавека», — кажа Каспяровіч.
Цалкам магчыма, што вулічнае шэсце на 26 красавіка можа быць адмененае цалкам. А «Чарнобыльскі шлях» пройдзе ў зусім іншым фармаце.





