Увечары 19 красавіка, падчас разбору завалаў у Смаленску, быў знойдзены труп мужчыны. Экспертыза паказала, што смерць пацярпелага мае крымінальны характар, піша «Смоленская газета».
У дзень забойства пацярпелы распіваў разам з падазраваным спіртное. Мужчыны пасварыліся, пасля чаго госць жорстка збіў гаспадара дома, а затым задушыў электрычным кабелем. Мужчына збег з месца злачынства, а перад гэтым падпаліў хату, каб замесці сляды.
Паліцэйскія знайшлі падазраванага. Мужчыну затрымалі ў адным з закінутых дамоў на мяжы Смаленскай вобласці.
Ім аказаўся раней судзімы за забойства і разбой 31-гадовы жыхар Віцебскай вобласці.
Распачалі крымінальную справу па артыкуле «Забойства». Падазраванаму пагражае да 15 гадоў турмы.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.





