Федэрацыя футбола абвясціла білетную праграму на матчы адборачнага турніру Еўра-2020 са зборнай Нямеччыны і Паўночнай Ірландыяй у чэрвені. Гульні пройдуць у Барысаве, бо стадыён «Дынама» будзе заняты пад падрытоўку да Еўрапейскіх гульняў.
Матч з Нямеччынай пройдзе 8 чэрвеня (субота), з Паўночнай Ірландыяй 11 чэрвеня (аўторак). Пачатак гульняў у 21.45.
Білеты разбіты на пяць катэгорый. На чэмпіёнаў свету 2014 года даражэй, чым на ірландцаў. На немцаў самы танны квіток — 15 рублёў
Білеты можна купіць на сайце ticketpro.by
Катэгорыя | Сектары/шэрагі | Беларусь — Нямеччына | Беларусь — Паўночная Ірландыя |
Прэміум | А4 (8—22) B1 (8—22) E4 (8—22) F1 (8—21) | 70 | 30 |
Вышэйшая | A3 (4—22) A4 (4—7) B1 (4—7) B2 (4—22) E3 E4 (1—7) F1 (1—7) F2 | 50 | 25 |
Першая | A2 (3—22) B3 (3—22) E2, F3 | 30 | 15 |
Другая | A1 A2 (1—2) A3 (1—3) A4 (1—3) B1 (1—3) B2 (1—3) B3 (1—2) B4, С1, D3, E1, F4, H3 | 20 | 10 |
Трэцяя | C2, D1, D2, H1, H2 | 15 | 5 |
Нагадаем, што зборная Беларусі стартавала з дзвюх паразаў у адборы да Еўра: ад Нідэрландаў і той самай Паўночнай Ірландыі.