Папулярны расейскі блогер Юрый Дудзь зняў фільм пра адно з найбольш вядомых месцаў сталінскага ГУЛАГУ — Калыму, праз якую прайшлі каля мільёна зняволеных.
У тым ліку і нашых землякоў. У прыватнасці, у фільме вядомы артыст Яфім Шыфрын распавядае, як ягонага бацьку арыштавалі ў Оршы, дзе ён у той час жыў, а пасля адправілі ў высылку, адзначае Будзьма.





