«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за серыю выбухаў на Шры-Ланцы. Пра гэта са спасылкай агенцтва навінаў Amaq, што належыць тэрарыстам, паведамляе арганізацыя SITE, якая займаецца маніторынгам медыяактынасці ІД.

Па дадзеных уладаў Шры-Ланкі, непасрэдна выбухі здзяйснялі ўдзельнікі дзвюх мясцовых ісламісцкіх груповак.

Улады мяркуюць, што напады былі помстай за напад ультраправага актывіста на мячэці ў новазеландскім Крайстчэрчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна