Спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер выказаўся за прамы дыялог паміж абраным прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Адзначаецца, што Волкер падтрымаў пазіцыю Зяленскага наконт Данбаса. «Ён [Зяленскі] хоча вярнуць землі. Ён не збіраецца адступаць ад гэтага (…). Я думаю, што яго жаданне весці прамыя перамовы з Пуціным — гэта правільная рэч», - падкрэсліў дыпламат.

Раней Зяленскі заяўляў, што ні ў каго няма адказу, як можна спыніць Расію на ўсходзе Украіны. Аднак ён хоча пакараць вінаватых у пачатку канфлікту на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0