Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітары, што амерыканскае выданне The New York Times павінна на каленях папрасіць у яго прабачэння.
«Цікава, ці будзе The New York Times прасіць прабачэння ў мяне другі раз, як гэта было пасля выбараў 2016? Зрэшты, на гэты раз прабачэнні павінны быць значна большымі і лепшымі. Ім прыйдзецца стаць на калені і прасіць прабачэння — яны сапраўды з'яўляюцца ворагамі народа!» — напісаў Трамп.





