Віцэ-канцлер Аўстрыі заявіў, што сябра яго партыі сыдзе ў адстаўку пасля параўнання мігрантаў з пацукамі, паведамляе AP.

Чыноўнік пакіне Партыю свабоды і сыдзе ў адстаўку з пасады намесніка мэра Браўнаў-ам-Ін.

Песня пад назвай «Гарадскі пацук» з'явілася ў мясцовым выданні Партыі свабоды ў Браўнаў. У вершы ёсць перасцярога супраць змешвання культур.

«Гэтак жа, як мы жывем тут, іншыя пацукі, (якія прыйшлі) у якасці гасцей або мігрантаў, павінны прытрымлівацца нашага ладу жыцця! Ці хутка пайсці прэч адсюль!» — гаворыцца ў вершы.

Канцлер краіны Себасцьян Курц запатрабаваў, каб партыя адмежавалася ад гэтага верша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0