Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг запрасіў абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага наведаць новую штаб-кватэру НАТА.
«Толькі што правёў размову з абраным прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Я павіншаваў яго з перамогай і запрасіў у найбліжэйшы час наведаць штаб-кватэру НАТА. НАТА працягне аказваць моцную палітычную і практычную падтрымку Украіне», — паведаміў ён у Twitter.





