Студэнт учыніў страляніну ў Універсітэце Паўночнай Караліны ў ЗША. Пра гэта сказана ў Twitter-акаўнце паліцэйскага ўпраўлення горада Шарлот.

У выніку здарэння загінулі двое чалавек, яшчэ чацвёра атрымалі раненні, у тым ліку небяспечныя для жыцця, піша Reuters.

Першыя стрэлы раздаліся ў кампусе універсітэта ў 17:45 па мясцовым часе. Супрацоўнікі паліцыі ВНУ, атрымаўшы паведамленне аб стральбе, увайшлі ў будынак, раззброілі злачынца і ўзялі яго пад варту. Яму ўжо прад'яўлены абвінавачанні.

Па дадзеных праваахоўных органаў, нападнік — 22 гадовы навучэнец універсітэта Трыстан Эндру Тэрэл. Матывы стральбы пакуль невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0