Фота з Вікіпедыі
Партугальскі форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду стаў уладальнікам Bugatti Voiture Noire — самага дарагога аўтамабіля ў свеце. Пра гэта паведамляе El Mundo Deportivo.
34-гадовы форвард патраціў на аўтамабіль 11 мільёнаў еўра. Пакуль мадэль знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. На дарогах Voiture Noire з'явіцца толькі ў 2021 годзе.
Упершыню мадэль Voiture Noire была прадстаўлена на аўтамабільнай выставе ў Жэневе ў сакавіку 2018-га. Рухавік магутнасцю ў 1500 конскіх сіл дазволіць аўтамабілю развіваць хуткасць да 420 км/г.
КР зарабляе 113 мільёнаў еўра ў год
0
0
0
0
0
0