Беларускі бок лічыць, што прызначэнне новага пасла Расіі — пытанне расійскага кіраўніцтва. Мінск не пярэчыць супраць такога рашэння, заявіла ТАСС у сераду прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

У аўторак Уладзімір Пуцін прызначыў Дзмітрыя Мезенцава новым паслом РФ у Беларусі, вызваліўшы Міхаіла Бабіча ад гэтай пасады.

«Я магу паўтарыць толькі тое, што казаў наш прэзідэнт на гэтую тэму — у прыватнасці, што гэта пытанне кіраўніцтва Расіі. Вырашыў Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін] прызначыць новага пасла — мы не супраць», - сказала Эйсмант.

«Нічога дрэннага пра папярэдняга пасла сказаць не можам», - дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0