Італьянскага экс-прэм'ера Сільвіа Берлусконі прааперавалі ў сувязі з моцнымі болямі ў жываце.
Берлусконі шпіталізавалі ў бальніцу Сан Рафаэля ў Мілане 30 красавіка з моцнымі болямі ў жываце. Аперацыя прайшла паспяхова і ў бліжэйшыя дні яго выпішуць з лякарні.
«Дзякуй усім за любоў і за шматлікія паведамленні. Я ў добрай форме і гатовы да гэтай выбарчай кампаніі!» — напісаў 82-гадовы Берлусконі ў фэйсбуку.
0
0
0
0
0
0