У галкіпера Порту, які вядомы па выступах за мадрыдскі Рэал, Ікера Касільяса здарыўся інфаркт міякарда, паведамляе Marca.
Паведамляецца, што 37-гадовы брамнік адчуў сябе дрэнна пасля ранішняй трэніроўкі, пасля чаго быў шпіталізаваны і цяпер яго жыццю нічога не пагражае.
Чакаецца, што Касільяс прапусціць частку сезона, што засталася.