Міністра абароны Вялікабрытаніі Гэвіна Уільямсана адправілі ў адстаўку ў сувязі са скандалам з кампаніяй Huawei, перадае ВВС.
Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй папрасіла Гэвіна Уільямсана пакінуць урад, «страціўшы ўпэўненасць у яго здольнасці працаваць на пасадзе міністра абароны».
Уільямсан займаў пасаду міністра абароны з 2017 года.
Раней Daily Telegraph паведаміла аб магчымых рызыках для нацыянальнай бяспекі праз пагадненне з Huawei.
Пасля гэтага інцыдэнту запусцілі ўнутранае расследаванне. Па словах прадстаўніка Даўнінг-стрыт, Уільямсан быў звольнены з-за несанкцыянаванага раскрыцця інфармацыі.