Студэнт Салігосркага эканамічнага тэхнікуму Ільля Кавалей падаў у выканкам заяўку на правядзеньне 26 студзеня пікету супраць неабароненасьці грамадзян РБ ад эканамічнай палітыкі уладаў. Праз два дні кіраўніцтвам тэхнікуму з маладзёнам была праведзена «прафіляктычная» размова, пад час якой яму прыгразілі адназначным выключэньне з навучальнай установы ў лепшым выпадку. Калі ж ён не адмовіцца ад сваёй заявы на правядзеньне пікету, тады ў яго могуць «выпадкова» знайсьці наркотыкі ў кішэні, ці ўвогуле зь ім можа здарыцца што заўгодна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?