Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі.

На першы радок «Дынама» ўскочыла дзякуючы мінімальнай паразе «Шахцёра» ў Віцебску. Разам з салігорцамі другое месца дзеляць БАТЭ і «Іслач».

Галоўны трэнер апошніх, Віталь Жукоўскі, быў аштрафаваны на 30 базавых і дыскваліфікаваны на месяц па дзвюх артыкулах дысцыплінарнага кодэксу: «Падбухторванне да праявы агрэсіі і прымянення сілы» і «Іншыя парушэнні». Таму ў найбліжэйшы час самага харызматычнага трэнера «вышкі» трэба шукаць на трыбунах, а не побач з гульцамі.

«Славія» і «Мінск» завяршылі тыдзень неверагодных камбэкаў услед за «Ліверпулем» і «Тотэнхэмам». Напрыканцы сустрэчы ў Мазыры гаспадары спакойна вялі з лікам 3:0, але «гараджане» вырашылі абламаць увесь кайф «Славіі» і хуценька лік зраўнялі. Але калі «Мінск» палічыў справу зробленай, на 95-й хвіліне Дзяніс Кавалеўскі ўсё ж вырваў перамогу для мазырчукоў. Такі вось хэпі-энд.

Дзяніс Кавалеўскі святкуе пераможны гол. Фота: ФК «Славія-Мазыр».

Дзяніс Кавалеўскі святкуе пераможны гол. Фота: ФК «Славія-Мазыр».

Зазірнём у расклад восьмага тура!

«Энергетык-БДУ» — «Мінск»

У папярэднім туры «студэнты» прайгралі «Іслачы» і засталіся ў небяспечнай блізкасці ад зоны вылету, дзе якраз знаходзіцца іх будучы супернік.

«Мінск» застаецца адзінай камандай лігі, якая яшчэ ў гэтым сезоне не перамагала. 

Прагноз «НН»: «Энергетык» не саступіць.

«Нёман» — БАТЭ

Гарадзенцы набралі добры ход. У апошніх чатырох турах «Нёман» набраў 10 з 12 магчымых балаў. 

БАТЭ мінімальна перамог мінскае «Тарпеда» дзякуючы першаму голу Бояна Дубаіча. Каментатары на спартовых форумах звярнулі ўвагу, што перад ударам мяч трапіў сербу ў руку. Але АБФФ, разбіраючы эпізод, прызнала правільнасць залічанага гола.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Гарадзея» — «Славія»

Гарадзейцы пасля сенсацыйнай перамогі над БАТЭ патрапілі пад каток у Брэсце. «Дынама» адгрузіла «цукровым» чатыры мячы і адправіла дамоў абмакаць.

«Славія», як мы казалі раней, таксама забіла «Мінску» чатыры мячы, але і прапусціла тройчы. Таму нас можа чакаць багатая на галы гульня.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Іслач» — «Віцебск»

  • 18.05, 16:00. Стадыён ФК «Мінск»

«Віцебск» ажывае пасля складанага пачатку сезона. Вясной віцебчукі аформілі выхад у хатні фінал Кубка, а таксама два туры запар святкуюць перамогі ў чэмпіянаце.

Фота: ФК «Віцебск».

Фота: ФК «Віцебск».

Паўночная каманда прайграла толькі адну гульню чэмпіянату, але ажно на 5 балаў адстае ад свайго будучага суперніка. Каб чапляцца за месца пад сонцам, трэба перамагаць.

Прагноз «НН»: «Віцебск» не прайграе.

«Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ»

  • 18.05, 17:45. Гомель, стадыён «Цэнтральны»

«Гомель» зноў прайграў. На гэты раз — мінскаму «Дынама», якое нарэшце прарвала. Мінчукі забілі тройчы і яшчэ не рэалізавалі 11-метровы ўдар, аформіўшы чацвёртую запар паразу «Гомеля».

Фота: ФК «Гомель»

Фота: ФК «Гомель»

Матч супраць «Тарпеда» таксама не абяцае нічога пазітыўнага: жодзінцы не ведаюць пра паразы вось ужо шэсць тураў.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.

«Шахцёр» — «Дынама-Мінск»

  • 18.05, 19:30. Салігорск, стадыён «Будаўнік»

Матч срэбранага і бронзавага прызёраў леташняга чэмпіянату. Калі «Дынама» нарэшце перамагло, то ў апошнім туры «Шахцёр» даволі нечакана саступіў «Віцебску», таму вызначыць фаварыта даволі складана.

Але што цікава: салігорцы вельмі няўдала гуляюць супраць «Дынама» дома — апошні раз «Шахцёр» перамагаў «бела-сініх» ажно ў 2012 годзе. 

Прагноз «НН»: нічыя.

«Тарпеда-Мінск» — «Дынама-Брэст»

  • 19.05, 16:00. Мінск, стадыён «Трактар»

У апошніх пяці турах «аўтазаводцы» зарабілі толькі 1 турнірны бал і атабарыліся разам з «Мінскам» у зоне вылету. 

Вялікая імавернасць, што ў гульні супраць лідара табліцы незайздросная серыя можа працягнуцца.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Слуцк» — «Дняпро»

  • 19.05, 18:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»

«Слуцк» завяршыў кашмарную 14-матчавую серыю без перамог, абгуляў мінскае «Дынама», але замацаваць пазітыў у Жодзіне не змог. Случчакі прайгралі «дзякуючы» вельмі крыўднаму голу — абаронца Павел Назаранка вынес са штрафной мяч дакладна ў калена гульца «Тарпеда», ад якога той заляцеў у вароты.

Але ёсць шанец не задаваць зноў сумны трэнд, бо ў Слуцк едзе «Дняпро». Колькасць балаў у абедзвюх каманд аднолькавая, але случчакі відавочна будуць павышэйшыя класам.

Прагноз «НН»: перамога «Слуцка».

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?