Раней было зручна глядзець футбол з-за агароджы. Як сцвярджаюць у клубе, часам там збіралася некалькі соцень аматараў бясплатна паназіраць за гульнёй.
Але сёлета на плот павесілі рэкламныя банеры са спецыяльнымі «акенцамі для падглядвання». Квіток на такое месца каштуе 5 рублёў.
З боку стадыёна гэта выглядае вось так:
Фота: pressball.by
Як можна бачыць, ініцыятыва спадабалася заўзятарам.
Дарэчы, першапраходцы інавацыі ў падарунак атрымалі фоты з аўтографамі гульцоў каманды.





