17 мая на будынку брытанскага пасольства ў Мінску вывесілі вясёлкавы сцяг. Побач са сцягамі Вялікабрытаніі і Еўрасаюза. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, піша Еўрарадыё.

Год таму вясёлкавы сцяг таксама з'явіўся на будынку брытанскай амбасады. Тады эмацыйна выказаўся міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

 «Я называю гэта прапагандай таго ладу жыцця, які нам непрымальны», — сказаў ён у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0