Званок з просьбай аб дапамозе паступіў выратавальнікам сёння ноччу з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна. Пра гэта паведамілі БелТА ў МНС.

«Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, у калодзежы глыбінёй 6 м знаходзіўся мужчына. Імаверна, ён прыйшоў да сябра ў госці і выпадкова выпусціў свой мабільны тэлефон у калодзеж. Мужчына вырашыў спусціцца, каб дастаць яго. Але самастойна выбрацца не змог», — праінфармавалі ў МНС. Па папярэдніх дадзеных, вясковец быў нецвярозы.

Работнікі МНС выцягнулі пацярпелага наверх і перадалі брыгадзе медыкаў. Пасля агляду яго шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0