У Буда‑Кашалёўскім раёне 14‑гадовы падлетак, вучань 9 класа, забіў сваю маці.

Як паведамілі БелаПАН у раённай пракуратуры, забойства адбылося 17 студзеня ў вёсцы Пушча.

У той дзень падлетак прыехаў да маці, 1957 года нараджэння, на працу на малочнатаварную ферму і папрасіў грошай для куплі камп’ютэра. Яна яму адмовіла і патлумачыла, што грошай няма.

Увечары, паводле слоў падазраванага, ён выпіваў са сваёй маці і яе сужыцелем. Калі сужыцель пайшоў, падлетак успомніў крыўду, узнікла сварка, падчас якой хлопец нанёс маці ўдары абухом сякеры. Жанчына памерла на месцы. Падазраваны затрыманы, сваю віну ён прызнае.

19 студзеня падлетку будзе прад’яўлена абвінавачанне і абрана мера стрымання. Паводле слоў супрацоўнікаў пракуратуры,

максімальнае пакаранне, прадугледжанае заканадаўствам у дачыненні да непаўналетняга, — 12 гадоў пазбаўлення волі.

БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна