«Наша Ніва» звярнулася да служачага з просьбай патлумачыць, што такое «пешая работа» інспектара ДАІ.
Той кажа, што гэта заведзеная практыка.
«Сэнс працы даішніка на гэтак званай пешай рабоце ў тым, што ён сядзіць у дзяжурнай часці без машыны і чакае выкліка. Пасля выкліка на месца ДТЗ яго задача — прыбыць туды і скласці пратакол.
Аўтамабіля ў яго самога няма, машыны задзейнічаны ў іншых месцах, а яму трэба толькі правесці работу «на зямлі».
Таму, як правіла, яго да месца аварыі падвозіць патрульны аўтамабіль. Або нейкі калега, ну як атрымаецца. Ён там разбіраецца, а калі дакладвае, што ўсё зроблена, яго зноў падбіраюць патрульнікі.
Але гэта жыццё, шмат што залежыць і ад камплектаванасці аддзела. Бывае такое, напрыклад, што прыязджаюць сваякі пацярпелых і вязуць інспектара на сваёй машыне. Па ўнутраным статуце такога быць не павінна: а калі прыватная машына сама трапіць у ДТЗ? Калі ўзнікне пагроза жыццю інспектара?
Унутраныя дакументы забараняюць пры выкананні сядаць у прыватныя машыны, толькі калі там не здзейснена злачынства», — патлумачыў міліцыянт.
«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ
Забойцы інспектара ДАІ ў Магілёве пакуль не затрыманыя. Праца вялася ўсю ноч
Што вядома пра 22-гадовага Жэню Патаповіча, якога ўчора забілі невядомыя на чорнай «Волзе»
У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 22-гадовага інспектара ДАІ





