Леанід Казіміраў, які выконвае функцыі цыганскага барона ў Магілёве, пракаментаваў «Нашай Ніве» сітуацыю з дыяспарай.

Леанід Казіміраў

Леанід Казіміраў

Казіміраў кажа, што барон — яго старэйшы брат. Але той цяпер у Мінску ў бальніцы, таму функцыі барона выконвае пакуль Леанід.

«Я быў у міліцыі толькі што. Мяне не затрымлівалі, запрасілі, каб я прыехаў пагаварыць. Міліцыя кажа, што ў паведамленні супрацоўніка ДАІ было ўказана, што гэта зрабілі цыганы. Але гэта на дадзены момант нічым не пацвярджаецца, — кажа Леанід Казіміраў. — Я цяпер буду збіраць людзей, высвятляць, ці хтосьці штосьці ведае, хто чым можа дапамагчы.

Праз пару гадзін паеду ізноў у міліцыю размаўляць. Уначы размаўляў з міліцэйскім начальствам, тут быў намеснік міністра ўнутраных спраў. Я паабяцаў максімальна дапамагчы».

Казіміраў пацвердзіў, што затрыманні ноччу былі.

«Агулам цяпер пад вартай каля сотні чалавек, але іх дапытваюць і адпускаюць. Я не бачу ў гэтым нічога страшнага. Усё ж было забойства, гэта трагедыя», — сказаў Казіміраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?