Фота Сяргея Гудзіліна
Апошні званок для выпускнікоў мінскіх школ і гімназій прагучыць 29 мая. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
— Сёлета ўсе святочныя мерапрыемствы, звязаныя з апошнім школьным званком, пройдуць у Мінску 29 мая, у адрозненне ад усіх іншых рэгіёнаў краіны, дзе падобнае свята запланаваны на дзень пазней. Гэта звязана з тым, што 30 мая 2019 года спаўняецца 20 гадоў з дня трагічных падзей, якія адбыліся ў сталіцы ў падземным пераходзе станцыі метро «Няміга» (тады загінулі 54 чалавекі), - распавёў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.
Адзначаецца, што рашэнне было прынята ўладамі горада, яно ўзгоднена з Міністэрствам адукацыі. Усяго ў гэтым годзе школы і гімназіі сталіцы сканчаюць 9603 адзінаццацікласнікі.





