«Наша Ніва» звязалася з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Магілёва Ігарам Марзалюком.
У гэтым горадзе ўчора адбылося жудаснае здарэнне з выкраданнем і забойствам 22-гадовага інспектара ДАІ.
Праўда, пагаварыць з Марзалюком не выйшла: спадар Ігар быў маласлоўны і ледзь стрымліваў эмоцыі.
«Я смуткую па гэтым хлопцы [стрымліваецца]. Я яго ведаў асабіста. Афіцэр выканаў свой абавязак. Тыя, хто яго забіў, павінны панесці пакаранне, гэта адзіная пазіцыя, якая можа быць», — сказаў ён.
«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ
Забойцы інспектара ДАІ ў Магілёве пакуль не затрыманыя. Праца вялася ўсю ноч
Што вядома пра 22-гадовага Жэню Патаповіча, якога ўчора забілі невядомыя на чорнай «Волзе»
У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 22-гадовага інспектара ДАІ
Што такое «пешая работа», падчас якой быў выкрадзены 22-гадовы даішнік? Тлумачыць міліцыянер





