The Official Grumpy Cat

The Official Grumpy Cat

Памёр Grumpy Cat. Пра гэта паведамілі яго гаспадары праз афіцыйны акаўнт ката ў твітары. Гэта была кошка, і ёй было сем гадоў.

«Яна спакойна памерла дома на руках у сваёй мамы Табаты раніцай у аўторак, 14 мая», - гаворыцца ў публікацыі. Гаспадары кошкі падкрэслілі, што Grumpy Cat «дапамагла мільёнам людзей па ўсім свеце ўсміхацца нават у самыя цяжкія часы».

Жывёла памерла ад ускладненняў, выкліканых інфекцыяй мочавыводных шляхоў.

Гісторыя «Сярдзітай кошкі» распачалася 22 верасня 2012 г., калі карыстальнік «Каталіядзіс» выклаў у блогі Reddit фатаграфіі сваёй кошкі, якая адрозніваецца вельмі неардынарнай знешнасцю.

Выраз твару жывёлы быў такі, што здаецца, што яна чымсьці незадаволена. Спачатку карыстальнікі ў каментарах меркавалі, што гэта вынік фоташопа. Усе сумненні блогераў зніклі, калі гаспадар выклаў відэа на Youtube. Кошка атрымала мянушку Grumpy Cat (сярдзіты ці сварлівы) і хутка стала героем разнастайных мемаў.

Сапраўднае імя жывёлы — Соўс Тартар (Tardar Sauce), або скарочана Тард'ё. Прычынай незвычайнага вонкавага выгляду стаў ген карлікавасці, хоць бацькі Тард'ё — самыя звычайныя кот і кошка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0