Прычынай пажару драўлянага дома ў Жыткавіцкім раёне мог стаць удар маланкі, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.
Паведамленне пра пажар хаты ў вёсцы Марахорава паступіла сёння ў 00.23. Па словах яго гаспадыні ноччу ў дах трапіў разрад маланкі.
Агнём знішчаны дах і 18 кв.м столі, пашкоджаны сцены драўлянага дома. Пацярпелых няма.





