Чытачы Hrodna.life паведамляюць пра каранцін у студэнцкім інтэрнаце на БЛК, 3. Там зафіксавалі ўспышку адру. Гэтую інфармацыю пацвердзілі супрацоўнікі інтэрната.
Каб спыніць эпідэмію, у інтэрнаце вырашылі ўвесці каранцін —- забаранілі наведванні.
15 мая ў горадзе была зафіксавана ўспышка адру. Па словах галоўнага санітарнага лекара Гродна і Гродзенскага раёна Яніны Шарэнды, выяўлена ўжо пяць выпадкаў захворвання. У асноўным крыніцамі віруса становяцца людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы. Перад сезонам адпачынкаў адмыслоўцы раяць зрабіць прышчэпкі тым, хто збіраецца за мяжу. Паводле апошніх назіранняў, часцей на адзёр хварэюць дарослыя.





