У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва звярнулася 45-гадовая мясцовая жыхарка, прадавец адной з крамаў. Яе душыў, а пасля нахіліў у аконны праём і пагражаў забойствам знаёмы. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Міліцыя затрымала п'янага 38-гадовага раней судзімага электраманцёра. Высветлілася, што ён доўгі час заляцаўся да жанчыны і нарэшце яна запрасіла яго на бяседу. Яны сталі распіваць спіртное, па меры ап'янення спакойны і ўраўнаважаны мужчына станавіўся ўсё больш агрэсіўным і жорсткім. Ён пачаў высмейваць прыгатаваныя жанчынай стравы, а пасля, калі гаспадыня кватэры «асмелілася» яму запярэчыць, схапіў дзвюма рукамі яе за шыю і пачаў душыць. Жанчына прасіла супакоіцца, замест гэтага госць нахіліў яе ў аконны праём, паабяцаўшы выкінуць. Калі ж госць прыслабіў хватку, а пасля на час адпусціў жанчыну і пайшоў пакурыць, перапалоханая магілёўка выклікала міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?