У пункце пропуску «Дамачава» затрымалі аўтамабіль з буйной партыяй псіхатропаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Увечары 16 мая ў Беларусь з Польшчы ў пункце пропуску «Дамачава» па «чырвоным» канале праходзіў аўтамабіль Volkswagen, якім кіраваў 51-гадовы грамадзянін Славакіі. Падчас агляду ўседарожніка сабака выявіў наркотыкі.
Пры правядзенні паглыбленага надгляду ў газавым балоне знайшлі пакеты з таблеткамі агульнай масай 70,2 кг, а ў парогах аўтамабіля — брыкеты з рэчывам белага і карычневага колеру агульнай масай 12,5 кг. Аказалася, што гэта таблеткі экстазі.
Замежнага грамадзяніна затрымалі і пасадзілі ў ізалятар.





