Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўшанаваў памяць крымскіх татараў, якіх дэпартавалі 75 гадоў таму.
«Цяпер яны зноў сталі ахвярамі рэпрэсій — як і тыя, хто застаўся адданым Украіне ў акупаваным Крыме», — напісаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што «мы вызвалім радзіму кырымлы ад акупацыі. Мы зробім гэта разам!»





