У ноч на суботу ў Вільні ў студэнцкім гарадку загінула 19-гадовая дзяўчына, піша Delfi. Гэта грамадзянка Беларусі, якая вучылася ў Літве ў ЕГУ і жыла ў студэнцкім інтэрнаце. Універсітэт паведамляе, што гаворка ідзе пра студэнтку 2 курса праграмы «Медыя і камунікацыя» Вікторыю Грынкевіч.

Фота: Delfi.

Фота: Delfi.

Паліцыя паведамляе, што 18 мая, у 0.45 у Вільні, на алеі Саўляцякё, каля дома знайшлі цела дзяўчыны.

Падазраюць, што яна выпала з балкона на 10-м паверсе. Ёсць меркаванне, што 19-гадовая дзяўчына спрабавала забрацца на край балкона, страціла раўнавагу і звалілася.

Відавочцы распавялі, што гэта не самагубства. Па іх словах, яна вырашыла паказаць сваю смеласць, устала на табурэтку — з яе на край балкона, аднак не ўтрымалася і ўпала.

Высветлілася, што перад гэтым дзяўчына піла віно.

Калі на месца здарэння прыехалі лекары, сэрца дзяўчыны яшчэ білася. Паўгадзіны лекары змагаліся за яе жыццё, але марна.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна