Ію Малкіну вызвалілі ад пасады першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў сувязі з завяршэннем дзеяння кантракта. Адпаведнае рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў.
Яна — жонка Віктара Кучынскага. Былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ў свой час праславіўся тым, што сабраўся з гранатамётам у руках абараняць кіраўніка дзяржавы. Малкіна нарадзілася ў вёсцы Старое Раматова Маларыцкага раёна ў сям'і вайскоўца.
Ія Малкіна скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1997), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2000). Працавала ў Дэпартаменце гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі. З мая 2014 — першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў.
Чытайце таксама: Міністэрства прыродных рэсурсаў можа ўзначаліць самая стыльная чыноўніца — жонка «гранатамётчыка» Кучынскага ФОТЫ





