У студзені—лістападзе 2008 года Беларусь гандлявала са 180 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 138 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 165 краін.

Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені—лістападзе 2008 года былі: Расія — 47,5% ад усяго аб’ёму тавараабароту, Нідэрланды — 8,2%, Украіна — 6,9%, Германія — 4,8%, Польшча — 4,1%, Латвія — 3,2%, Кітай — 2,7%, Вялікабрытанія — 2,4%, Бразілія — 1,8%, Італія — 1,6%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 10 млрд. 002,8 млн. долараў, што на 24,3% больш, чым у студзені—лістападзе 2007 года, імпарт з гэтай краіны — 22 млрд. 270,8 млн. (на 46% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 5 млрд. 266,1 млн. долараў, ці 16,8% да агульнага аб’ёму экспарту (у 1,4 раза больш). У той жа час імпарт з гэтай краіны займае 0,9% у агульным аб’ёме імпарту — 333,6 млн. долараў (на 48,5% больш).

Аб’ём экспарту ва Украіну за 11 месяцаў 2008 года дасягнуў 2 млрд. 718 млн. долараў (у 2,1 разу больш), імпарту ў Беларусь — 1 млрд. 983,1 млн. (на 42,9% больш). Доля экспарту ў агульным аб’ёме склала 8,7%, імпарту — 5,4%.

У Германію экспартавана тавараў на 767,1 млн. долараў (у 1,2 раза больш), імпартавана — 2 млрд. 517,1 млн. (на 29,9% больш). У Польшчу экспарт склаў 1 млрд. 743 млн. (на 61,1% больш), імпарт — 1 млрд. 051,9 млн. (на 44,3% больш).

Аб’ём экспарту ў Вялікабрытанію склаўся на ўзроўні 1 млрд. 382,9 млн. долараў (на 2,2% менш), імпарт — 246 млн. (на 47,5% больш). Аб’ём экспарту ў Кітай склаў 525 млн. (на 17,8% больш), імпарту — 1 млрд. 280,5 млн. (на 82,7% больш), у Латвію — 2 млрд. 080,8 млн. (у 2,4 раза больш) і 126,9 млн. (на 14,2% больш) адпаведна.

У Літву экспартавана тавараў і паслуг на 586,5 млн. долараў (на 10,9% больш), імпартавана — 212,7 млн. (на 30,6% больш). У Бразілію экспартавана тавараў на 1 млрд. 073,2 млн. долараў (у 3,4 раза больш), імпартавана — 138,7 млн. (у 1,5 раза больш), у ЗША — 139,2 млн. долараў (на 59,1% менш) і 483,6 млн. (на 34,4% больш) адпаведна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?