Тыдзень французскага кіно адкрыецца ў Гродне 20 студзеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Генадзь Жалязняк.

Увазе гродзенскіх гледачоў будуць прадстаўлены кінастужкі сучасных французскіх рэжысёраў «Перамена адраса» Эмануэля Мурэ (2006), «Жыццё ў паветры» Рэмі Безансона (2006), «Самія» Філіпа Факона (2001), «Маленькі Іерусалім» Карын Альбу (2005), «Зім і кампанія» П’ера Жалівэ (2005). У цырымоніі адкрыцця Тыдня ў кінатэатры «Кастрычнік» прыме ўдзел саветнік па супрацоўніцтву і культуры пасольства Францыі ў Беларусі Людавік Руае.

Дыпламат таксама падпіша пагадненне з гарвыканкамам аб адкрыцці франкафоннай секцыі ў адной са школ Гродна, прыме ўдзел у іншых культурных мерапрыемствах, ініцыіраваных французскім пасольствам.

У гэты ж дзень, 20 студзеня, Гарадская выставачная зала запрашае гродзенцаў наведаць выстаўку прамысловай фатаграфіі французскага фотамастака Антуана Ганена «Усхваленне будучага». У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш як 40 чорна‑белых здымкаў, якія перадаюць аўтарскае бачанне сучаснай французскай індустрыі высокіх тэхналогй: авіяцыі, ядзернай энергетыкі, космасу, абароннай прамысловасці

БЕЛТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна