Аляксандр Зімоўскі на naviny.by пра ідэалагічны паварот беларускіх уладаў: катэгарычная адсутнасць крызісу ў Беларусі змяніла суверэнную дзяржаву ў цэнтры Еўропы трохі больш чым поўнасцю.

На маю думку, толькі гэтае назвы [кагнітыўны дысананс] заслугоўвае ўсё сямейства аналітычных праграмаў шматканальнага беларускага тэлебачання заўтрашняга дня, што ідзе на змену нашумелай праграме «Рэзананс»™. Прафесійнае чуццё, якога мне не бракуе, падказвае, што ў бліжэйшыя год-два кагнітыўны дысананс, як норма жыцця, увойдзе ў кожную моцную беларускую сям’ю. Хаця б таму, што кожная моцная беларуская сям’я марыць пра моцную беларускую дзяржаву.

Вярнуўшыся з адпачынку, я не мог не заўважыць, што катэгарычная адсутнасць крызісу ў Беларусі змяніла суверэнную дзяржаву ў цэнтры Еўропы трохі больш чым поўнасцю. Дальбог, больш чым Вялікая дэпрэсія змяніла Злучаныя Штаты Амерыкі.

Прыкметы новага заўважаеш літаральна на кожным кроку. Вось, калі ласка, з духоўнага жыцця. У глухія дні апошняй дыктатуры Еўропы паэт В.А.Шніп пісаў: «Аднаго сабаку Граждан убачыў пераапранутым у жанчыну і адразу пацікавіўся: «Можна я вам байстручка зраблю?». А сабака і адказаў: «На гэты год мы план ужо выканалі...». А цяпер паэт В.А.Шніп атрымлівае з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка спецыяльную прэмію Кіраўніка дзяржавы. Мае віншаванні, дарэчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?