Дурнаваты Пятрок разам з сябрам наняўся ў заробкі да мясцовай дачніцы.Падправілі павалены плот. Селі піць магарыч. Гаспадыня не пакрыўдзіла: самагонку паставіла моцную, а ўжо закуска — Пятрок такой і на Пасху не бачыў. Харошая жанчына, і пры грашах — пенсію палучае. Ля стала вунь як завіхаецца! А Пятрок за рукі яе хапае і крычыць на ўсю хату: «Любка, я хачу табе нешта сказаць, Любка, я хачу табе нешта сказаць!»

— Ну, дык кажы ўжо! — не сцярпела кабета.

— Я на вушка, — інтрыгуе Пятрок і нахіліўшыся, натхнёна шэпча, — Любка, парэж яшчэ сала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?