Фота: mirazur.fr

Фота: mirazur.fr

25 чэрвеня ў Сінгапуры прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прэміі The World's 50 Best Restaurants, дзе былі названыя самыя лепшыя рэстараны свету.

Першае месца заняў французскі рэстаран Mirazur, які зараз стане месцам паломніцтва гурманаў з усяго свету.

Шэф-кухар рэстарана Mirazur — італьянец аргенцінскага паходжання Маўра Калагрэка.

Фота mirazur.fr.

Фота mirazur.fr.

Рэстаран вядомы маляўнічым відам на французскую Рыўеру, уласным агародам і ўнікальнай кухняй з перавагай рыбных страў. Напрыклад, тут падаюць бурак з уласнага агарода ў салявой корцы з крэмам з чорнай ікры.

Рэстаран быў адкрыты ў 2006 годзе і дэбютаваў у рэйтынгу трыма гадамі пазней.

Сам рэстаран знаходзіцца ў мястэчку Ментона, Францыя, што непадалёк ад італьянскай мяжы. Гэта не першая ўзнагарода рэстарана ў гэтым годзе. Раней Mirazur атрымаў сваю трэцюю зорку Michelin.

На другім месцы апынуўся дацкі рэстаран Noma, які рэгулярна ўваходзіць у дзесятку спісу, а на трэцім — іспанскі Asador Extebarri.

У рэйтынг трапілі два рэстараны Масквы: White Rabbit ды Twins Garden. З краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы у рэйтынг прабіўся адзін з рэстаранаў Славеніі.

Бангкокскі Gaggan, які ўзначальвае спіс 50 найлепшых рэстаранаў Азіі, заняў чацвёртае месца.

Рэстаран Geranium з Даніі займае ў спісе пятае месца. На шостым месцы размясціўся рэстаран Central з Перу, іспанскі Mugaritz займае ў гэтым годзе сёмае месца.

Восьмае ж месца заняў яшчэ адзін французскі рэстаран выбітнага шэф-кухара Алена Пасара — L'Arpège, які быў адзначаны трыма зоркамі Michelin і размешчаны ў Парыжы.

Іспанскі рэстаран Disfrutar сёлета заняў дзевятае месца. Закрывае топ 10 яшчэ адзін перуанскі рэстаран, размешчаны ў сталіцы — Maido.

50 найлепшых рэстаранаў свету

1. Mirazur (Ментона, Францыя).

2. Noma (Капенгаген, Данія).

3. Asador Etxebarri (Аспе, Іспанія).

4. Gaggan (Бангкок, Тайланд). Найлепшы азіяцкі рэстаран.

5. Geranium (Капенгаген, Данія).

6. Central (Ліма, Перу). Найлепшы рэстаран Паўднёвай Амерыкі.

7. Mugaritz (Сан-Себасцьян, Іспанія).

8. Arpege (Парыж, Францыя).

9. Disfrutar (Барселона, Іспанія).

10. Maido (Ліма, Перу).

11. Den (Токіо, Японія)

12. Pujol (Мехіка, Мексіка). Найлепшы рэстаран Паўночнай Амерыкі.

13. White Rabbit (Масква, Расія).

14. Azurmendi (Ларабэсуа, Іспанія).

15. Septime (Парыж, Францыя).

16. Alain Ducasse au Plaza Athénée (Парыж, Францыя).

17. Steirereck (Вена, Аўстрыя).

18. Odette (Сінгапур).

19. Twins Garden (Масква, Расія).

20. Tickets (Барселона, Іспанія).

21. Frantzén (Стакгольм, Швецыя).

22. Narisawa (Токіа, Японія).

23. Cosme (Нью-Ёрк, ЗША).

24. Quintonil (Мехіка, Мексіка).

25. Alléno Paris au Pavillon Ledoyen (Парыж, Францыя).

26. Boragó (Сант'яга, Чылі).

27. The Clove Club (Лондан, Вялікабрытанія).

28. Blue Hill at Stone Barns (Паканціка Хілз, Нью-Ёрк, ЗША).

29. Piazza Duomo (Альба, Італія).

30. Elkano (Хетарыя, Іспанія).

31. Le Calandre (Рубана, Італія).

32. Nerua (Більбаа, Іспанія).

33. Lyle's (Лондан, Вялікабрытанія).

34. Don Julio (Буэнас-Айрэс, Аргенціна).

35. Atelier Crenn (Сан-Францыска, ЗША).

36. Le Bernardin (Нью-Ёрк, ЗША).

37. Alinea (Чыкага, ЗША).

38. Hiša Franko (Кабарыд, Славенія).

39. A Casa do Porco (Сан-Паўлу, Бразілія.)

40. Restaurant Tim Raue (Берлін, Германія).

41. The Chairman (Ганконг, Кітай).

42. Belcanto (Лісабон, Партугалія).

43. Hof van Cleve (Кройсхаўтэм, Бельгія).

44. Test Kitchen (Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка). Найлепшы рэстаран Афрыкі.

45. Sühring (Бангкок, Тайланд).

46. ​​De Librije (Зволле, Нідэрланды).

47. Benu (Сан-Францыска, ЗША).

48. Ultraviolet (Шанхай, Кітай).

49. Leo (Багата, Калумбія).

50. Schloss Schauenstein (Фюрстенаў, Швейцарыя).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?