Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 жніўня. Цела дзіцяці знайшла яго маці, паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык днём з сябрамі пайшоў гуляць і да вечара не вярнуўся дадому. Мама пайшла шукаць сына і знайшла яго ровар на тэрыторыі будоўлі жылога дома. Напаўзасыпанае пяском цела дзіцяці, знаходзілася побач. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць хлопчыка.

Следства высвятляе абставіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0