Дзярждэпартамэнт ЗША афіцыйна абвясціў аб увядзенні другога пакета санкцый супраць Расеі з-за справы Скрыпалёў. Яны набудуць моц пасля 17 жніўня і будуць дзейнічаць як мінімум год, паведамляе bbc.com.

У межах новага пакета санкцый Вашынгтон будзе выступаць супраць выдачы любога крэдыту, фінансавай або тэхнічнай дапамогі Расіі з боку міжнародных фінансавых арганізацый, такіх як Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд.

Акрамя таго, санкцыі прадугледжваюць забарону амерыканскім банкам ўдзельнічаць у першасным продажы расейскай суверэннай пазыкі не ў рублях і выдаваць нерублевые пазыкі расейскім уладам.

ЗША таксама ўводзяць дадатковыя экспартныя абмежаванні для матэрыялаў, якія могуць падпадаць пад палажэнне аб нераспаўсюджванні хімічнай і біялагічнай зброі.

У выніку новых санкцый гандлёвыя сувязі Расіі і ЗША могуць скараціцца на мільярды даляраў.

Як адзначыла ў сваім «Твітэры» прэс-сакратар дзяржаўнага дэпартамента Морган Артагус, увядзенне новых санкцый абумоўлена тым, што Расія «не ўзяла на сябе адказнасць [за атручванне Скрыпалёў] і не адмовілася ад выкарыстання хімічнай зброі».

Новы пакет санкцый можа быць адменены пры ўмове таго, што Расія пад кантролем інспектараў гарантуе адмову ад выкарыстання хімічнай зброі і пагодзіцца выплаціць кампенсацыі пацярпелым ад атручвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0