На Брэсцкай мытні выявілі схему незаконнай пастаўкі транспартных сродкаў, паведамілі БелТА ва УСК Берасцейшчыны.

Ад кастрычніка 2018 года да лютага 2019 года 57-гадовы жыхар Брэсцкага раёна правёз на тэрыторыю Беларусі пад выглядам аднаго транспартнага сродку сем «Аўдзі».

Беларускія нумары аднаго легкавіка ён ставіў на аўтамабілі аналагічнай мадэлі на тэрыторыі Польшчы. У краіну яны ўвозіліся па зялёным калідоры, пасля чаго рэалізоўваліся ў Беларусі.

Супрацоўнікі мытні канфіскавалі транспартныя сродкі.

Парушальніку налічылі больш за 115 тысяч рублёў урону для бюджэту. Сьледчыя кваліфікавалі яго дзеянні як ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў. Мужчына цяпер пад падпіскай аб нявыездзе, на яго маёмасць накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0