3 жніўня жыхар вёскі Бабічы Чачэрскага раёна, 1974 года нараджэння, ехаў на сваім «Масквічы» па вёсцы і не даў рады кіраванню. Ён зачапіўся спачатку за воданапорную калонку, а потым за апору лініі электраперадач, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Машына літаральна завісла на слупе, кіроўца выпаў з яе.
З пераломамі сцягна і локцевай косткі, ударам пярэдняй брушной сценкі кіроўца шпіталізаваны ў рэанімацыю Чачэрскай бальніцы.
Папярэдне вядома, што кіроўца быў п'яны, а «Масквіч» не мае тэхагляду.





