У ноч на нядзелю, каля 2:15, загарэлася ўключаная ў электрасетку фрыцюрніца ў кавярні «Мама дома» на трэцім паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Dana Mall, паведамляе БЕЛТА.
Як распавёў кіраўнік ЗТАА «Зомекс Інвестмент» Уладзімір Рафальскі, спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, таму дзяжурны персанал гандлёвага цэнтра выявіў узгаранне хутка і адразу ж паведаміў аператыўным падраздзяленням МНС.
«Аўтаматычная сістэма пажаратушэння лакалізавала загаранне, персанал гандлёвага цэнтра таксама выкарыстаў першасныя сродкі пажаратушэння. Таму да моманту прыбыцця аварыйна-выратавальных падраздзяленняў МНС з Першамайскага РАНС загаранне было ліквідавана з мінімальнымі наступствамі», — адзначыў Уладзімір Рафальскі.
Пацярпелых у выніку здарэння няма. Прычына ўзгарання высвятляецца. Папярэдняя версія — парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання: повар кафэ забыў выключыць фрыцюрніцу.
Гандлёвы цэнтр працягвае працу ў штатным рэжыме.





